Кіраўнік МЗС Кітая ляціць у Беларусь
- 7.04.2015, 15:40
Міністр замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І 8-9 красавіка з афіцыйным візітам наведае Беларусь.
На 8 красавіка запланаваныя ягоныя перамовы з кіраўніком беларускага замежнапалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем, паведамляе БелаПАН.
У пасольстве Кітая паведамілі, што кіраўнік кітайскага МЗС сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Дыпламатычныя стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай наладжаныя 20 студзеня 1992 года.