BE RU EN

Прарасейскія «казакі» рыхтуюць баевікоў з беларускіх дзяцей

  • 27.07.2015, 14:21

Псеўдаказакі дзейнага пад патранажам РПЦ у Беларусі Цэнтра «Казачы спас» апублікавалі на сваім сайце справаздачу аб чарговых «занятках» з падлеткамі.

Зборы для непаўналетніх беларусаў прадаўжаліся 7 дзён, для чаго былі задзейнічаныя 12 «інструктараў», якія прачыталі падлеткам «лекцыі патрыятычнага кірунку» і прынялі залікі па стральбе з пісталета і вінтоўкі. Акрамя таго, дзеці за час збораў узялі ўдзел у хрэсным ходзе на «Лініі Сталіна» і вучыліся, як аказваць першую дапамогу параненым, піша сайт kazak.by.

Прарасейскі цэнтр «Казачы спас» пад кіраўніцтвам Пятра Шапко рэгулярна праводзіць зборы па вайсковай падрыхтоўцы сярод беларускіх падлеткаў, удакладняе «Наша нiва».

Арганізацыя прыкрываецца супрацоўніцтвам з храмам Раства Хрыстова і «моладзевым дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Горад без наркотыкаў» пад кіраўніцтвам таго ж Пятра Шапко.

Апошнія навіны