BE RU EN

У ДАІ назвалі пяць рэчаў, якія нельга рабіць беларускім кіроўцам у дварах

  • 15.12.2023, 20:07
У ДАІ назвалі пяць рэчаў, якія нельга рабіць беларускім кіроўцам у дварах

Інакш давядзецца заплаціць штраф.

У ДАІ Берасцейскай вобласці заявілі, што кіроўцы павінны выконваць пэўныя правілы ў жылых і пешаходных зонах. Некаторыя з іх, насамрэч, беларусы за рулём часта парушаюць – ці на звычку, ці праз няведанне. А часам ад безвыходнасці, піша telegraf.news.

Праверце сябе, ці памятаеце гэтыя правілы і як часта парушаеце:

• забаронены рух са скорасцю больш за 20 км/г;

• забаронены транзітны рух;

• забароненае навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам;

• забароненая стаянка машынаў з вядомай кіроўцу няспраўнай супрацьзгоннай гукавой сігналізацыяй, якая адвольна падае бесперапынныя гукавыя сігналы;

• забароненая стаянка грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машынаў па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, абазначанымі дарожным знакам «Месца стаянкі», калі гэта не звязана з выкананнем імі працаў.

Дарэчы, за парушэнне гэтых правілаў належаць штрафы ажно да 111 рублёў (3 базавыя велічыні), але першы раз інспектары ДАІ могуць абысціся і папярэджаннем.

Апошнія навіны