BE RU EN

Новы канфлікт на Балканах: Косава абвінавачвае Сербію ў правакацыях

  • 1.12.2024, 11:52

Прэм'ер-міністр Косава заявіў пра «тэрарыстычную атаку».

У паўночнай частцы Косава, пераважна населенай сербамі, увечары 29 снежня адбыўся выбух – ён пашкодзіў водаканал, які забяспечвае вадой дзве буйныя вугальныя электрастанцыі, піша BILD.

Прэм'ер-міністр Косава Альбін Курці назваў гэта «тэрарыстычнай атакай» з боку «сербскіх бандаў», у той час як Сербія заявіла, што інцыдэнт з'яўляецца недапушчальнай правакацыяй, адкінуўшы ўсе абвінавачанні.

Курці наведаў месца здарэння і паведаміў пра правядзенне паліцэйскіх рэйдаў і затрыманні. Паводле ягоных словаў, да адказнасці могуць быць змушаныя асобы, звязаныя з сербскім бізнэсмэнам Міланам Радайчычам, які раней прызнаў удзел ва ўзброеным нападзе на паліцыю Косава ў 2023 годзе.

Радойчыч, які раней займаў пасаду намесніка старшыні партыі косаўскіх сербаў «Сербскі спіс», застаецца ў Сербіі, яго, як відаць, не збіраюцца змушаць да адказнасці.

Міністарка замежных справаў Косава Доніка Гервала-Шварц у размове з BILD параўнала атаку з ударамі Расеі па ўкраінскай інфраструктуры. Яна падкрэсліла, што цесныя сувязі Сербіі з Масквой ствараюць пагрозу для стабільнасці рэгіёну.

«Заходнія партнёры недаацэньваюць рызыку новага канфлікту на Балканах», – заявіла яна.

Эксперты мяркуюць, што абвастрэнне звязанае з ціскам Прышціны на сербскую меншасць у Косаве. Якаб Дзеўчыч з фонду Конрада Адэнаўэра ў размове з BILD выказаў меркаванне, што верагоднасць новага ўсплёску гвалту вырасце перад выбарамі 2025 года ў Косаве, бо разрыў паміж сербамі і албанцамі паглыбляецца, а давер паміж бакамі адсутнічае.

«Рэакцыя пасля інцыдэнту паўтарае знаёмыя заканамернасці ў Прышціне і Бялградзе. Пацерпяць сербы на поўначы Косава, якія будуць прадаўжаць цярпець ціск і дыстанцыявацца ад большасці албанскага насельніцтва», – сказаў Дзеўчыч.

Апошнія навіны