BE RU EN

УСУ ўзялі ў палон першага салдата КНДР

  • 27.12.2024, 11:25

Паранены паўночнакарэйскі вайсковец быў захоплены жывым.

Выведка Паўднёвай Карэі пацвердзіла звесткі аб узяцці ўкраінскімі вайскоўцамі ў палон параненага паўночнакарэйскага жаўнера ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Yonhap News Agency.

Найбуйнейшае паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва распаўсюдзіла ў пятніцу, 27 снежня, заяву выведкі Рэспублікі Карэя з пацвярджэннем, што паранены паўночнакарэйскі салдат быў захоплены жывым.

«Дзякуючы абмену інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу з выведвальнай арганізацыяй прыязнай краіны (мы) пацвердзілі захоп параненага паўночнакарэйскага салдата і плануем старанна вывучыць далейшае развіццё падзей», – гаворыцца ў кароткім рэлізе Нацыянальнай выведвальнай службы, якое цытуе Yonhap.

Апошнія навіны