BE RU EN

У лесе пад Віцебскам знайшлі кінутых медзведзянят

  • 25.02.2024, 16:40

Фотафакт.

Увечары 20 лютага ў лесе каля вёскі Трушчаў Віцебскага раёна знайшлі бярлог з двума медзведзянятамі.

Як пішуць «Віцьбічы», на наступны дзень на месца выехалі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ветэрынары і ляснічыя.

Калі камісія прыехала на месца, то знайшла двух медзведзянят (брата і сястру), якія блізу тры дні знаходзіліся адны.

Свежых слядоў, якія пацвярджалі, што мядзведзіца вярталася да бярлога, не было.

Спецыялісты прынялі пастанову перадаць жывёлін у Віцебскі заапарк. Ім далі ўсю неабходную дапамогу.

Апошнія навіны