BE RU EN

Кітай правядзе найбуйнейшую рэарганізацыю войска за дзесяцігоддзе

  • 20.04.2024, 17:29
Кітай правядзе найбуйнейшую рэарганізацыю войска за дзесяцігоддзе

Будзе створанае новае падраздзяленне.

У кітайскім войску будуць расфармаваныя сілы стратэгічнай падтрымкі і створанае новае падраздзяленне – сілы інфармацыйнай падтрымкі. Такі загад аддаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведаміў урад, піша РБК.

Сілы стратэгічнай падтрымкі з'явіліся дзевяць гадоў таму, у 2015 годзе, для каардынацыі намаганняў у кібервайне і палітычным супрацьстаянні. Перш падпарадкаваныя гэтай структуры аэракасмічныя і кібернетычныя падраздзяленні стануць самастойнымі і будуць дзейнічаць паралельна з сіламі інфармацыйнай падтрымкі.

Новае падраздзяленне будзе адказваць за «ключавую падтрымку ў каардынацыі стварэння і выкарыстання кіберінфармацыйнай сістэмы», падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Bloomberg называе гэтыя змены найбуйнейшай рэарганізацыяй кітайскага войска з 2015 года.

Апошнія навіны