BE RU EN

На трасе М5 здарылася страшная аварыя

  • 12.06.2024, 12:29
На трасе М5 здарылася страшная аварыя

Дарога перацятая.

Чытач onliner.by паведаміў, што на трасе М5 каля Мар'інай Горкі здарылася страшная аварыя. Грузавік уляцеў у апору моста.

«З'езд на Менск, сур'ёзнае ДТЗ, - напісаў адзін з удзельнікаў чата «Дарогі Пухаўшчыны». - Праезду няма. Сказалі, што дарога будзе перацятая да абеду».

«Аварыя адбылася, як мяркуецца, а9:10, - паведаміў чытач. - Пацярпелага не бачыў. Магчыма, ён ужо накрыты пледам».

На месцы - некалькі машын МНС. Разам з ратавальнікамі працуюць і медыкі.

«Жах, - пракаментавала ўбачанае відавочніца. – Кіроўцы няма.

Апошнія навіны