BE RU EN

Ціханоўская сустрэлася з дарадцам у нацыянальнай бяспецы ЗША Саліванам

  • 12.06.2024, 19:54

Што абмяркоўвалі.

Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам, 12 чэрвеня ў Белым доме сустрэлася з дарадцам у нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.

Падчас размовы стораны абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Ціханоўская расказала пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для перамен у Беларусі.

Пры абмеркаванні пытання ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі Ціханоўская адзначыла:

абмежаванні не павінны мець шчылін, і павінны быць накіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расе

і ў вайне.

Асобна Ціханоўская падкрэсліла важнасць выдачы віз і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой:

неабходна ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі.

Апошнія навіны