BE RU EN

Аўстралія арыштавала расейскую шлюбную пару за спробу крадзяжу вайсковых сакрэтаў

  • 12.07.2024, 12:18

Гэта першыя шпіёны, затрыманыя паводле новага закону.

Улады Аўстраліі арыштавалі першых шпіёнаў паводле прынятага ў 2018 г. закона, які ўзмацніў жорсткасць пераследу за схаванае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны. Імі былі Кіра і Ігар Каралёвы, муж і жонка з Расеі, якія маюць таксама аўстралійскае грамадзянства.

Кіра Каралёва служыла ў Аўстралійскіх сілах абароны IT-спецыялісткай. Са сцвярджэння паліцыі, знаходзячыся ў працяглым адпачынку, яна таемна выехала ў Расею; муж на ейную просьбе зайшоў у яе працоўны кабінет з хатняга кампутара і адправіў запытаную сакрэтную інфармацыю ў Расею.

«Яны спрабавалі атрымаць гэтую інфармацыю з намерам перадаць яе расейскім уладам», – заявіў камісар федэральнай паліцыі Рыс Кершоў. З ягоных слоў, пакуль няма звестак, што ў выніку Расея атрымала нейкія важныя звесткі.

Дзеянні службы бяспекі Міністэрства абароны «дазволілі нам хутка ўмяшацца і ўзяць аперацыю пад кантроль», заявіў Майк Берджэс, генеральны сакратар у бяспецы Аўстралійскай службы бяспекі і выведкі.

Муж і жонка жылі ў Аўстраліі больш за 10 гадоў. Кіра атрымала мясцовае грамадзянства ў 2016 г., а яе муж - у 2020 г. Паводле закону, кожнаму з іх пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі; калі ж будзе даказана, што інфармацыя патрапіла ў рукі расейскіх спецслужбаў, тэрмін можа быць павялічаны да 25 гадоў.

Апошнія навіны