BE RU EN

Абмен закладнікамі паміж Захадам і Расеяй закончыўся

  • 1.08.2024, 17:48

Ён прайшоў у Турцыі.

Нацыянальная выведвальная арганізацыя Турцыі ў чацвер, 1 жніўня, заявіла, што каардынуе абмен зняволенымі паміж РФ, ЗША і іх супольнікамі. Гэта першае пацвярджэнне абмену з боку дзяржаўнага органа, піша «Нямецкая хваля».

«Сёння пры каардынацыі нашага ведамства адбудзецца аперацыя абмену (зняволенымі. – Рэд.), – цытуе Reuters заяву MIT. - Наша ведамства ўзяло на сябе важную пасрэдніцкую ролю ў гэтай аперацыі абмену, самай маштабнай за апошні перыяд».

Са звестак сэрвісу Flightradar24, які вылецеў з аэрапорта "Унукава" самалёт спецатрада «Расея» ўжо прызямліўся ў Анкары. Турэцкі тэлеканал NTV публікуе кадры з аэрапорта Эсенбога ў Анкары, куды прыляцелі самалёты з РФ і краін Захаду, і піша пра "найбуйнейшы абмен пасля Другой сусветнай вайны".

The Insider назваў імёны меркаваных удзельнікаў абмену

Са звестак The Insider, РФ у рамках угоды перадае краінам Захаду 16 чалавек. Гэта палітыкі Уладзімір Кара-Мурза і Ілля Яшын, экс-начальніца штабоў Навальнага Лілія Чанышава, Ксенія Фадзеева і Вадзім Астанін, журналісты Эван Гершковіч і Алсу Курмашова, мастачка Саша Скачыленка, журналіст Андрэй Півавараў, Кевін Лік, Пол Уілан, праваабаронца Алег Арлоў, (Дзямуры) Варонін, Патрык Шэбель і пецябруржскі велаактывіст Герман Мойжэс, а таксама раней памілаваны ў Беларусі Рыка Крыгер.

У абмен на іх Захад, паводле гэтай інфармацыі, перадасць РФ восем чалавек, асуджаных у розных краінах. Гэта муж і жонка Дульцавы, якія прызналіся ў працы на расейскія спецслужбы і асуджаныя ў Славеніі, Вадзім Красікаў, прысуджаны да пажыццёвага тэрміна ў ФРГ за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангошвілі, Павел Рубцоў, які знаходзіўся ў зняволенні ў Польшчы, Міхаіл Мікушын, затрыманы за шпіянаж у Нарвэгіі, а таксама трое мужчын, якія адбывалі тэрміны ў ЗША - Раман Селязнёў, Уладзіслаў Клюшын і Вадзім Канашчанак.

Са звестак Dr Spiegel, Красікаў знаходзіцца ў самалёце, які вылецеў з Нямеччыны.

Крыніца ў выведцы Турцыі пацвердзіла агенцтву Reuters, што ў абмене ўдзельнічаюць 26 зняволеных з сямі краін. Турэцкі тэлеканал NTV перадае, што 13 чалавек перадаюць Нямеччыне, траіх - ЗША і 10, у тым ліку дваіх непаўналетніх - Расеі. Выданне «Сірэна» мяркуе, што гаворка можа ісці пра дваіх дзяцей Дульцавых.

Шольц выступіць з заявай наконт абмену

Frankfurter Allgemeine Zeitung са спасылкай на свае крыніцы піша, што ўвечары ў чацвер, 1 жніўня, канцлер ФРГ Олаф Шольц выступіць са зваротам наконт абмену зняволенымі паміж РФ, Беларуссю і Захадам. Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў FAZ не дае.

Апошнія навіны