BE RU EN

УСУ не далі расейцам вывесіць свой трыкалор у Тарэцку

  • 10.02.2025, 11:06

Акупантаў накрылі артылерыйскім агнём.

Расейскія акупанты 9 лютага спрабавалі павесіць свой сцяг над шахтай у Тарэцку. Аднак украінскія вайскоўцы не дазволілі ім гэта зрабіць, накрыўшы артылерыйскім агнём. Падрабязнасцямі падзяліліся байцы Аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Хорціца".

“Сёння раніцай акупант ускарабкаўся са сцягам краіны-агрэсара на копер шахты ў Тарэцку. Пілоты ўдарных FPV-дронаў брыгады Дэпартамента патрульнай паліцыі “Драпежнік” атакавалі яго скідам, а сумежнікі з асобнай механізаванай брыгады - накрылі агнём артылерыі”, - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку акупанты свой трыкалор нават не паспелі разгарнуць. Аднак іншая варожая штурмавая група спрабавала "хоць неяк запхнуць сцяг акупацыйнага войска ў горад" - проста закінуўшы яго на будынак, распавядаюць байцы.

“Пры гэтым бомбер брыгады “Драпежнік” зрабіў фантастычнае: збіў варожую трыкалорную анучу скідам ВАГу”, - паведамілі ў АСВУ “Хорціца”.

Апошнія навіны