Расейскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Польшчы
- 11.02.2025, 22:03
Інцыдэнт здарыўся над усходняй часткай Гданьскай затокі.
У Польшчы заявілі, што расейскі вайсковы самалёт Су-24МР парушыў яе паветраную прастору над тэрытарыяльнымі водамі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Аператыўнага камандавання УС Польшчы.
Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 11 лютага, а 14:09 над усходняй часткай Гданьскага заліва. Яго прычынай стала няспраўнасць навігацыйнай сістэмы расейскага самалёта.
Як адзначылі ў польскім камандаванні, самалёт «парушыў польскую паветраную прастору на максімальную глыбіню 6,5 км і знаходзіўся ў ёй 1 хвіліну і 12 секунд».
«За палётам самалёта назіралі сістэмы радыёлакацыі польскіх узброеных сіл. Маршрут палёту быў неадкладна зменены пасля ўмяшання штурмана Узброеных сіл Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.
Польскія вайскоўцы таксама дадалі, што знаходзіліся ў кантакце з расейскім бокам, які пацвердзіў факт парушэння польскай паветранай прасторы і перадаў, што гэта адбылося з-за адмовы навігацыйнай сістэмы.