BE RU EN

Камунальнікі расказалі, калі ў дамах Менска закрыюць усе смеццеправоды

  • 9.02.2025, 17:28
Камунальнікі расказалі, калі ў дамах Менска закрыюць усе смеццеправоды

Але рабіць гэта будуць толькі са згоды жыхароў.

У 2024 годзе ў сталіцы плануецца закансерваваць больш як 1,8 тысячы смеццеправодаў. Але рабіць гэта будуць толькі са згоды жыхароў, расказалі агенцтву "Минск-Новости" ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

Ліквідацыя смеццепрыёмнікаў у пад'ездах жылых дамоў ідзе ў Беларусі ўжо некалькі гадоў. Гэта прадугледжанае Нацыянальнай стратэгіяй у абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

У МГЖГ гавораць, што, акрамя антысанітарыі, шуму і пажаранебяспекі, смеццеправоды забіраюць цяпло з пад'ездаў. А самае галоўнае: яны не дазваляюць ажыццяўляць сартаванне і паасобны збор смецця.

Між тым у Беларусі распрацавалі новыя правілы раздзельнага збору смецця, за парушэнне якіх у будучыні будуць штрафаваць.

Тым не менш смеццеправоды ў дамах закрываюць павольна. У 2024 годзе іх заварылі толькі блізу 200, тады як агульная колькасць дзейных смеццеправодаў у Менску - амаль 7 тысяч.

Як гавораць камунальнікі, пастанову аб закрыцці смеццеправода павінна быць падтрыманая жыхарамі. Рабіць гэта без іх згоды забаронена. Так што гэтая праца можа расцягнуцца на гады.

Апошнія навіны