У Беларусі забаранілі прадаваць вядомы дзіцячы прысмак
- 10.03.2025, 10:59
Гэты прадукт небяспечны.
У Беларусі забаранілі продаж фруктовага мікса з груш, яблыкаў, сліў і ананасаў для дзяцей ранняга ўзросту з маркіроўкай "Фруто няня", паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта.
Экспэрты зрабілі выснову, што тавар не адпавядае патрабаванням бяспекі харчовай прадукцыі.
"У выніку праведзеных выпрабаванняў у складзе прадукту знойдзена харчовая дабаўка - кансервант дыяксід серы, недапушчальная для выкарыстання пры вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання для дзяцей ранняга ўзросту, што можа выклікаць алергічныя рэакцыі або супрацьпаказанні пры асобных тыпах захворванняў", - расказалі ў Дзяржстандарце.
Тавар забаронены да рэалізацыі ў нашай краіне і канфіскаваны з абарачэння. Вытворцу накіравалі прадпісанне аб выпраўленні парушэнняў.