Офіс Зяленскага: ЗША ўжо аднавілі вайсковую дапамогу Украіне
- 12.03.2025, 8:12
Дамоўленасці пачынаюць выконвацца.
ЗША аднавілі пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне пасля сустрэчы дэлегацый дзвюх краін у Савудаўскай Арабіі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на намесніка кіраўніка АП Паўла Палісу ў Facebook.
“Ёсць пацвярджэнне, што дапамога ад ЗША адноўленая. Дамоўленасці пачынаюць выконвацца”, - адзначыў ён.
Перамовы ў Савудаўскай Арабіі
Нагадаем, украінскія і амерыканскія чыноўнікі 11 сакавіка правялі сустрэчу ў Савудаўскай Арабіі. У яе ходзе абмяркоўвалася заканчэння вайны Расеі супраць Украіны, а таксама дачыненні Кіева і Вашынгтона.
Па выніках сустрэчы Украіна і ЗША абнародавалі супольную заяву.
У ёй сказана, што Украіна пагадзілася на прапанову ЗША аб спыненні агню з Расеяй на 30 дзён. Такое замірэнне можа пачацца пры згодзе Масквы.
Пры гэтым ЗША абавязаліся неадкладна аднавіць вайсковую дапамогу Украіне. Яна была прыпыненая на мінулым тыдні пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасварыліся.