BE RU EN

«ЗША узброяць украінцаў да зубоў»

  • 12.03.2025, 8:18

Пуціну перадалі ультыматум з Савудаўскай Арабіі.

Пасля перамоў паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі ў Савудаўскай Арабіі была зробленая заява аб тым, што Украіна пагадзілася на 30-дзённае спыненне агню, а ЗША адновіць пастаўкі зброі і абмен выведвальнымі звесткамі, што з'яўляецца своеасаблівай пагрозай на адрас Уладзіміра Пуціна, якая «перадала мяч» расейскаму боку. Пра гэта ў матэрыяле для The Telegraph заявіў былы афіцэр брытанскага войска, палкоўнік Цім Колінз.

«Адрасная пагроза для іх (расейцаў, - рэд.) гучыць так: «Згадзіцеся на спыненне агню, або ЗША узброяць украінцаў да зубоў, і вы саступіце». Я сумняваюся, што Уладзімір Пуцін зараз так шырока ўсміхаецца», - адзначыў Колінз.

Паводле ягоных слоў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру таму мір ва Украіне «відавочна, будзе дасягнуты».

«Гэта не будзе ідэальны мір, але забойствы і смерць спыняцца», - падкрэсліў Колінз.

Нагадаем, 11 сакавіка Трамп заявіў, што хоча ўзгадніць замірэнне з РФ у найбліжэйшыя дні і «спадзяецца» на тое, што Пуцін пагодзіцца.

Апошнія навіны