Аляксей Протас аформіў першы хет-трык за сваю кар'еру ў НХЛ
- 12.03.2025, 9:44
Гістарычны момант для беларускага форварда.
У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) "Вашынгтон Кэпіталз" на сваім лёдзе падолеў "Анахайм Дакс" з лікам 7:4.
24-гадовы беларускі форвард "Кэпіталз" Аляксей Протас закінуў тры шайбы ў паядынку, піша belarushockey.com.
Такім чынам, Протас зрабіў сёмы беларускі хет-трык у гісторыі НХЛ.
Раней па 3 шайбы за матч закідвалі двойчы Андрэй Касціцын і Ягор Шаранговіч, а таксама Сяргей Касціцын і Міхаіл Грабоўскі.
Усе хет-трыкі НХЛ у гісторыі Беларусі.
У рэгулярных чэмпіянатах:
1. Андрэй Касціцын - 27 снежня 2008 года. "Пітсбург" - "Манрэаль" (2:3).
2. Сяргей Касціцын - 1 студзеня 2012 года. "Нэшвіл" — "Калгары" (5:3).
3. Міхаіл Грабоўскі - 1 кастрычніка 2013 года. “Чыкага” - “Вашынгтон” (6:4).
4. Ягор Шаранговіч - 2 красавіка 2022 года. "Нью-Джэрсі" — "Фларыда" (6:7).
5. Ягор Шаранговіч - 11 студзеня 2024 года. "Арызона" — "Калгары" (2:6).
6. Аляксей Протас - 12 сакавіка 2025 года. "Анахайм" - "Вашынгтон" - 4:7.
У плэй-оф:
1. Андрэй Касціцын - 17 красавіка 2010 года. “Вашынгтон” - “Манрэаль” (6:5).