BE RU EN

ЗША аднавілі доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў

  • 12.03.2025, 9:50

Гэтыя звесткі дазваляюць адсочваць перамяшчэнне расейскіх войскаў.

Амерыканская аэракасмічная кампанія Maxar Technologies аднаўляе доступ Украіны да сваіх спадарожнікавых здымкаў. Гаворка ідзе аб праграме Global Enhanced GEOINT Delivery (GEGD).

Пра гэта паведамляе "Мілітарны".

Адзначаецца, што Maxar аднаўляе старонкі ўкраінскіх карыстальнікаў GEGD. Гэта праграма, якая дае доступ да камерцыйных спадарожнікавых выяў, якія былі прызначаныя і сабраныя ўрадам ЗША.

Нагадаем, што пасля таго, як ЗША спынілі пастаўкі Украіне вайсковай дапамогі і перадачу выведвальных звестак, кампанія Maxar Technologies адключыла Украіне доступ да сваіх спадарожнікавых здымкаў.

Карыстальнікі спадарожнікавага сэрвісу атрымалі паведамленне, што доступ да паслуг Maxar спынены "на адміністрацыйны запыт". Як паведамляў "Мілітарны", фактычна абмежаванне доступу стала вынікам пастановы адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Варта дадаць, што кампанія Maxar з'яўляецца адным з галоўных пастаўшчыкоў камерцыйных спадарожнікавых здымкаў для ўкраінскіх карыстальнікаў аб перамяшчэнні расейскіх войскаў. Таксама з дапамогай выяў пацвярджаюць вынікі ўдараў па аб'ектах ворага.

Нагадаем, што ўчора, 11 сакавіка, дэлегацыі Украіны і ЗША правялі перамовы ў Савудаўскай Арабіі. Па выніках сустрэчы стала вядома, што ЗША аднаўляюць перадачу Украіне вайсковай дапамогі і выведвальных звестак.

Таксама ЗША прапанавалі ўвесці 30-дзённае спыненне агню паміж Украінай і Расеяй. Украіна падтрымала прапанову.

Апошнія навіны