У Зяленскага раскрылі, калі будзе падпісанае пагадненне аб мінералах з ЗША
- 12.03.2025, 10:25
З украінскага боку ўсё гатова.
Пагадненне паміж ЗША і Украінай наконт мінералаў падпішуць, калі амерыканскія “партнёры разгледзяць яго як прывабнае”. Аб гэтым заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак 11 сакавіка, паведамляе СNN.
Як адзначыў Ярмак, “з украінскага боку ўсё гатова”.
“Праект гэтага дакумента зацверджаны ўрадам Украіны. Ужо вызначаны нават асобы, якія маюць паўнамоцтвы яго падпісаць. Што тычыцца амерыканскай стараны, [калі] нашы партнёры разгледзяць яго як зручнае, так, гэта пагадненне будзе падпісанае”, - сказаў Ярмак.
Ён дадаў, што размова ідзе аб “рамачным пагадненні” і што над больш падрабязным дакументам работа яшчэ будзе працягвацца.
Што тычыцца прапановы 30-дзённага замірэння, Ярмак адзначыў, што Украіна “сапраўды задаволеная” вынікамі перамоў з ЗША ў Савудаўскай Арабіі і цяпер чакае дакладнай заявы ад краіны-агрэсаркі Расеі.
“Расея павінна дакладна заявіць: яны хочуць міру ці не, яны хочуць скончыць гэтую вайну, якую самі пачалі, ці не”, – рэзюмаваў ён.