Карабель «Ззянне Поўначы» не можа даплысці з Сірыі да РФ
- 12.03.2025, 11:35
У раёне Гібральтару расейскі карабель сеў на мель.
У раёне Гібральтару расейскі карабель «Ззянне Поўначы» сеў на мель. Гэта судна і яшчэ адзін карабель «Аляксандр Шабалін» перавозяць расейскую вайсковую тэхніку з Сірыі.
Яшчэ 3 сакавіка судна «Ззянне Поўначы» знаходзілася ў раёне Кіпра, аднак зараз стала вядома, што яно села на мель у раёне Гібралтара, паведамляе канал «Крымскі вецер».
Паблік паведаміў такую інфармацыю, адштурхваючыся ад звестак са спадарожнікавых здымкаў. Упершыню ўдалося адсачыць «Ззянне Поўначы» 3 сакавіка, калі судна ўключыла ненадоўга транспондэр. Усяго ж з Сірыі ў бок РФ рухаюцца адразу тры транспартныя караблі, якія суправаджаюць фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» і дэсантны карабель «Аляксандр Шабалін».
Яшчэ ў снежні 2024 года ў Міжземным моры адбылася паломка на борце яшчэ аднаго расейскага карабля Sparta, які Крэмль выкарыстоўвае для перавозкі вайсковай тэхнікі з Сірыі.