BE RU EN

«У гэты раз у мяне быў, як кажа Трамп, «козыр»

  • 12.03.2025, 11:42

На тэлевізіі пакуль так і не патлумачылі, з кім жа зараз ваюе Расея.

У беларускім грамадстве праз дзяржаўныя тэлеканалы прасоўваецца ідэя, што ва ўсіх нашых бедах вінаватыя "праклятыя амерыканцы", піша чытачка сайта Charter97.org Марыя:

- Вось так сяджу я раз на тыдзень са сваімі былымі калегамі ў лазні ды выслухоўваю ад іх скаргі, як праклятыя амерыканцы цурболяць у нашых пад’ездах, вядуць вайну з расейцамі ды сунуць нос не ў свае справы. Сяджу зазвычай ды паціху падкусваю сваіх калег. Але гэтым разам мела я, як кажа Трамп, “козыр”. Таму пайшла ў наступ.

“Дзеўкі, а ці чулі вы, што Пуцін пасябраваў з Трампам? Сустрэчу збіраюцца праводзіць. Хочуць разам “супакоіць” Зяленскага”.

Ад такога пытання ў маіх цётак мову заняло. Паразяўлялі раты і, як тая рыба на лёдзе, толькі інтэнсіўна ўбіраюць паветра. Не ведаюць, што ж мне адказаць. Бо ў тэлевізары пакуль не патлумачылі, дык з кім жа тады цяпер ваюе Расея?

А я, цешачыся з іхніх твараў, іду ў наступ далей. “А хто ж тады цурболіць у вашых пад’ездах, пэўна ж, не сябры вашага куміра Пуціна?”

“Ай, Маруся, адчапіся ты са сваёй палітыкай, - ачомаўшыся, адпрэчваюць мае пытанні мяне. Мы паліцікай не інцерэсуемся”. І пераходзяць на абмеркаванне рэцэптаў.

Апошнія навіны