Перадача амерыканскай зброі ва Украіну праз хаб у Польшчы аднавілася
- 12.03.2025, 12:03
Інфармацыю пацвердзілі ў польскім Мінабароны.
Транспартаванне амерыканскай зброі ва Украіну праз польскі лагістычны хаб у Ясенцы зноў аднавілася.
Інфармацыю аб тым, што ключавы маршрут вайсковай дапамогі зноў працуе, пацвердзіў намеснік міністра абароны Польшчы Павел Залеўскі.
Аб гэтым ён напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х (Twitter).
"Транспартаванне амерыканскай зброі ва Украіну праз хаб у Польшчы аднавілася", - гаворыцца ў паведамленні.
Пакуль няма дэталяў наконт аб'ёмаў і тыпаў узбраення, якое пачало ўжо паступаць.
Гэтая навіна з'явілася на фоне найважнейшых міжнародных перамоў. 11 сакавіка ў Савудаўскай Арабіі адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Украіны і ЗША, дзе бакі дасягнулі некалькіх важных дамоўленасцяў.
Вашынгтон абавязаўся неадкладна аднавіць пастаўкі зброі і актывізаваць абмен выведвальнымі звесткамі з Кіевам. У той жа час, Украіна пагадзілася на прапанаванае ЗША часовае спыненне агню тэрмінам на 30 дзён, але пры ўмове, што Расея таксама выканае гэтую ўмову.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 30-дзённае спыненне агню, якое прапанаваў амерыканскі бок і на што пагадзілася Украіна, - гэта не толькі ракетныя атакі і сітуацыя ў Чорным моры, але і цішыня па ўсёй лініі фронту.