BE RU EN

Выдадзены ордэр на арышт сябра Лукашэнкі Додзіка

  • 12.03.2025, 12:11

Яго абвінавачваюць у замаху на канстытуцыйны лад.

Пракуратура Босніі і Герцагавіны выдала ордэр на арышт лідара баснійскіх сербаў Міларада Додзіка і яшчэ дваіх чыноўнікаў, усе яны абвінавачваюцца ў замаху на канстытуцыйны лад, піша Fokus.

Пракуратура запатрабавала ад крымінальнай паліцыі затрымаць прэзідэнта Рэспублікі Сербскай (адміністрацыйная частка Босніі і Герцагавіны) Міларада Додзіка, прэм'ер-міністра рэгіёну Радавана Вішковіча і старшыні Народнай скупшчыны (парламента) Ненада Стэвандзіча. Усе трое абвінавачваюцца ў замаху на канстытуцыйны лад краіны.

Калі Додзік, Стэвандзіч і Вішковіч не будуць затрыманыя, будзе выдадзены ўнутраны ордэр, на падставе якога кожная паліцэйская ўправа Босніі зможа іх арыштаваць.

Калі ж і ў гэтым выпадку арышт не робіцца, выдаецца ордэр Інтэрпола ці міжнародны ордэр.

Нагадаем, раней Додзіка прысудзілі ў Босніі да года пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў сепаратызме. Яму таксама на шэсьць гадоў забаранілі займацца палітычнай дзейнасцю.

Палітык знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Брытаніі праз блаквванне дэмакратычных механізмаў улады ў Босніі і Герцагавіне.

У лютым 2024 года яго прымаў у Менску Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны