BE RU EN

У польскі кінапаказ выходзіць фільм пра беларускую палітычную зняволеную журналістку

  • 12.03.2025, 12:45

Летась ён атрымаў узнагароду на фестывалі ў Гдыні.

У польскі кінапракат выходзіць фільм "Пад шэрым небам" беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. З 28 сакавіка яго можна будзе паглядзець на вялікіх экранах. Іншыя падрабязнасці пра паказы пакуль невядомыя, паведамляе “Еўрарадыё”.

Стужка прысвечаная палітычнай зняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай, кінутай у Беларусі за краты пасля стрыму з Плошчы Перамен. Журналістку тэлеканала “Белсат” судзілі двойчы і прызначылі вялізны тэрмін — 8 гадоў 3 месяцы зняволення.

Летась фільм удзельнічаў у фестывалі ў Трайбеку (ЗША), а таксама атрымаў узнагароду як найлепшы дэбютны фільм на фестывалі польскага кіно ў Гдыні.

Апошнія навіны