BE RU EN

Кітай стаў адмаўляцца ад транзіту ў Еўропу праз Расею

  • 12.03.2025, 15:28

Адбылося падзенне грузавой плыні.

Уведзеныя Расіяй абмежаванні на правоз па яе тэрыторыі шэрагу тавараў падвойнага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых мэтах, прывялі да падзення грузавой плыні на чыгуначнай магістралі з Кітая ў Еўропу, піша The Moscow Times.

Масавыя канфіскацыі грузаў, да якіх былі негатовыя кітайскія пастаўшчыкі, паказалі вернасць стратэгіі Пекіна, які, не спадзяючыся на Расею, выбудоўвае абыходныя гандлёвыя маршруты.

Аб'ёмы грузаперавозак у міжкантынентальным чыгуначным маршруце зніжаюцца ўжо некалькі месяцаў, бо хваля канфіскацый тавараў расейскімі ўладамі падарвала давер да праекту сярод кітайскіх лагістычных кампаній, расказалі South China Morning Post (SCMP) удзельнікі галіны. Адзін з іх ахарактарызаваў наступствы як "моцны ўдар". "Мы не наважваемся адпраўляць [тавары па чыгунцы] з лістапада", – сказаў Эндру Цзян, генеральны дырэктар экспедытарскай кампаніі Air Sea Transport у Шанхаі.

Апошнія навіны