Падатковая інспекцыя Літвы вярнула грамадзянам больш за 12 млн еўраў
- 12.03.2025, 17:35
Праз пераплату падаходнага падатку.
Дзяржаўная падатковая інспекцыя (ДПІ) паведаміла, што 28 тысячам жыхароў ужо вярнулі 12 млн еўраў падаходнага падатку. Паводле звестак ДПІ, пераплаты пачалі выплачваць 12 сакавіка, паведамляе Delfi.
«Спісы людзей, якім пачынаюць выплачваць пераплату, складаюць незалежна ад таго, калі была запоўненая дэкларацыя. Жыхары, якія правільна запоўняць дэкларацыю да 2 траўня, атрымаюць пераплату да 31 ліпеня, а калі дэкларацыя запоўненая пасля 2 траўня, то цягам 90 дзён з моманту падачы дэкларацыі», - сказаў намеснік кіраўніка ДПІ Марцінас Эндрыйціс.
Паводле апошніх звестак, дэкларацыю за 2024 год падалі 685 000 жыхароў. 492 000 чалавек атрымаюць 339 млн еўраў падаходнага падатку, а 131 000 - павінны заплаціць 52 млн еўраў. Летась за 2023 год даходы дэкларавалі 856 000 жыхароў.