З'явіліся паведамленні аб самагубстве Гіркіна-Стралкова
- 12.03.2025, 19:07
Ягоны адвакат даў каментар.
Адвакат тэрарыста Ігара Стралкова (Гіркіна) Аляксандр Молахаў у размове з РБК адпрэчыў паведамленні аб самагубстве свайго падабароннага.
«А гадзіне дня я быў у яго ў калоніі, ён адчуваў сябе выдатна і збіраўся ў лазню, а другой гадзіне я заходзіў да начальніка калоніі, віншаваў яго з прафесійным святам, усё было спакойна», — расказаў ён.
Зняпраўджванне таксама далі ва УФСІН Расеі Кіраўскай вобласці, дзе інфармацыю аб смерці Стралкова назвалі фэйкам.
Жонка Стралкова Міраслава Рэгінская пацвердзіла, што з яе мужам «усё ў парадку, наколькі гэта магчыма ва ўмовах зняволення». «Мой муж устойліва пераносіў такія выпрабаванні, якія большасці і не сніліся. Ён веруючы чалавек і ніколі не будзе канчаць жыццё самагубствам», - заявіла яна.