BE RU EN

Беларусы не жадаюць наведваць матчы чэмпіянату Беларусі

  • 12.03.2025, 19:38

Прыход спрабуюць забяспечыць ідэолагі.

У Менску ідэолагі збіраюць людзей на футбольны матч чэмпіянату Беларусі

У Менску ідэолагі збіраюць людзей на футбольны матч-адкрыццё чэмпіянату Беларусі, які 13 сакавіка адбудзецца на стадыёне ФК «Мінск». Гуляць будуць «Мінск» і наваполацкі «Нафтан».

Апублікаваны ліст, які рассылаецца начальніцай управы ідэалагічнай працы адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Вольгай Фёдаравай.

Арганізацыям і ўстановам трэба «забяспечыць» прысутнасць «арганізаванай групы глядацкай падтрымкі ў колькасці, не меншай за 5 чалавек з атрыбутыкай заўзятараў, а таксама з наяўнасцю дзяржаўнай сімволікі». Фёдарава збірала спісы «ўдзельнікаў спартовага мерапрыемства».

Апошнія навіны