BE RU EN

Трамп заявіў аб адпраўцы ў Расею пасланнікаў

  • 12.03.2025, 19:47

Для абмеркавання міру.

Амерыканскія прадстаўнікі ўжо накіроўваюцца ў Расею, каб абмеркаваць умовы спынення агню ва Украіне, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Людзі накіроўваюцца ў Расею проста цяпер, мы спадзяемся, што зможам дабіцца замірэння», - сказаў ён.

11 сакавіка 2025 года ў Джыдзе скончыліся дзявяцігадзінныя перамовы, на якіх Украіна выказала гатоўнасць да 30-дзённага замірэння з Расеяй. З амерыканскага боку ў перамовах удзельнічалі дзяржсакратар Марка Рубіё і дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц. Яны падкрэслілі, што далейшыя крокі залежаць ад рэакцыі Расеі на гэтую прапанову. У адказ на згоду Кіева на замірэнне, ЗША заявілі аб аднаўленні вайсковай дапамогі і абмену выведвальнай інфармацыяй.

Апошнія навіны