BE RU EN

Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка Акадэміі МУС

  • 12.03.2025, 21:10

Хто прызначаны на ягонае месца – не паведамляецца.

Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў вызвалены ад пасады кіраўніка Акадэміі МУС, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Адпаведны ўказ палітык падпісаў 12 сакавіка.

Акрамя зняцця з пасады, Васільеў указам Лукашэнкі залучаны ў распараджэнне міністра ўнутраных справаў.

Як пазначана ў афіцыйнай біяграфіі Васільева, ён пачаў міліцэйскую службу з пасады оперупаўнаважанага ў Магілёве ў 1994 годзе, быў кіраўніком Кастрычніцкага РАУС горада, потым кіраваў бабруйскай міліцыяй, на пасаду кіраўніка акадэміі МУС прыйшоў з пасады кіраўніка УУС Гомельскага аблвыканкама ў ліпені 2021 года.

У сацсетках ВНУ з нядаўняга часу намеснік Васільева Аляксей Башан называўся выканаўцам абавязкаў па пасадзе кіраўніка Акадэміі МУС.

Апошнія навіны