У Харкаўскай вобласці расейцы групамі здаюцца ў палон
- 13.03.2025, 10:46
Баец "Хартыі" патлумачыў, што адбываецца.
Агулам на поўнач ад Харкава на адцінку адказнасці 13 брыгады “Хартыя” стала ўмоўна спакайней, прынамсі для ўкраінскіх байцоў. Пра гэта расказаў прадстаўнік брыгады Уладзімір Дзегцяроў ў эфіры “Киев24”.
"Гэта абумоўлена з аднаго боку варункамі надвор'я, растае снег, ідуць дажджы, становіцца больш складана перамяшчацца колавай тэхнікай, рух гусенічнай тэхнікі вельмі моцна абмежаваны, бо ён кантралюецца як ворагам, так і намі", - падкрэсліў ён.
Спікер дадаў, што з іншага боку на такую сітуацыю ўплывае маральна-псіхалагічны стан супраціўніка, які моцна пагоршыўся.
“Толькі за апошні тыдзень некалькі груп вайскоўцаў РФ здаліся ў палон, практычна без адзінага стрэлу з нашага боку, калі не ўлічваць сталы ціск дронамі, скідамі, артылерыяй і разбурэнне ўсёй іх лагістыкі. Мы бачым, што яны (акупанты - рэд.) гатовыя здавацца, прычым не толькі шараговы склад, але і сяржанты і нават адзін афіцэр”, - адзначыў Дзегцяроў.