BE RU EN

Расейцы пакаралі смерцю групу бяззбройных украінскіх ваеннапалонных

  • 13.03.2025, 11:17

У ёй было сама меней пяць чалавек.

Расейцы працягваюць забіваць украінскіх ваеннапалонных. У сацсетках распаўсюджваецца чарговае відэа з магчымым пакараннем бяззбройных украінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон да расейцаў. Пра гэта паведаміў Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец.

“На апублікаваным відэа бачна сама меней 5 магчыма забітых ваеннапалонных. Мы яшчэ раз бачым цынічнае грэбаванне міжнародным гуманітарным правам з боку войска РФ”, - адзначыў ён.

Са слоў амбудсмэна, ён накіраваў лісты ў ААН і МКЧК, каб ваеннае злачынства было зафіксаванае.

"Тыя, хто дае загады і выконвае такія зверствы, павінны несці строгую адказнасць", - дадаў ён.

Апошнія навіны