BE RU EN

Крамлю давялося тлумачыць дзіўнае відэа з Пуціным у Курскай вобласці

  • 13.03.2025, 11:54

У расейскага дыктатара быў незвычайны голас.

Пасля відэа таго, як 12 сакавіка расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прыбыў з візітам у Курскую вобласць, у Крамлі пачалі тлумачыць дзіўны голас Пуціна і рассінхранізацыю гуку і самога відэа.

Пра гэта пісалі расейскія СМІ.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што гэта першае відэа, дзе быў "невялікі рассінхрон" гукавой дарожкі і відэа. Аднак відэа пастанавілі ўсё ж даць, каб, як ён тлумачыць, усіх хутчэй азнаёміць са зместам.

Нагадаем, што на відэа, якое актыўна распаўсюджвалі ў сеціве, карцінка разыходзіцца з гукам, а ў самога расейскага дыктатара нязвыкла высокі голас.

Затым Пяскоў запэўніў, што спецыялісты на працягу паўгадзіны нібыта «правілі карцінку», таму яна нібыта выйшла ўжо ў нармальным тэмбры, з нармальнай сінхранізацыяй.

Апошнія навіны