BE RU EN

Пяскоў: Пуцін можа выказацца пра Украіну ўжо сёння

  • 13.03.2025, 12:25

На прэс-канферэнцыі пасля перамоў з Лукашэнкам.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа агучыць пазіцыю Расеі аб 30-дзённым замірэнні ва Украіне пасля перамоў з беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

З ягоных слоў, сваю заяву Пуцін можа зрабіць на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з Лукашэнкам.

На пытанне, ці будзе Пуцін таксама каментаваць тэмы, якія не тычацца стасункаў Расеі з Беларуссю, Пяскоў адказаў:

"Усё будзе залежаць ад пытанняў журналістаў".

Апошнія навіны