Прылёт украінскага дрона на газавую станцыю ў Саратаўскай вобласці РФ паказалі на відэа
- 13.03.2025, 12:57
За атакай назіраюць некалькі шакаваных расейцаў.
У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім захаваны прылёт украінскага дрона на газавую станцыю ў расейскім горадзе Пятроўск Саратаўскай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе відаць дрон і выбух.
За дзействам назіраюць некалькі расейцаў. Адзін з іх не цэнзурна лаецца, сузіраючы баявую працу ўкраінскага беспілотніка.