РасСМІ анансавалі сустрэчу пасланніка Трампа з Пуціным у Маскве
- 13.03.2025, 16:58
Сустрэча пройдзе пасля перамоў кіраўніка Крамля і Лукашэнкі.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф увечары 13 сакавіка сустрэнецца з гаспадаром Крамля Уладзімірам Пуціным у Маскве, куды прыбыў раней у чацвер.
Пра гэта паведаміла расейская газета «Коммерсант».
Паводле інфармацыі СМІ, пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам Пуцін прыме Уіткофа «ў 1-м корпусе Крамля».
Іншых дэталяў сустрэчы не прыводзіцца.
Як вядома, самалёт спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткофа ў чацвер прызямліўся ў Маскве.
Чакаецца, што ён прадставіць у Расеі вынікі перамоў з украінскай дэлегацыяй у Джыдзе, якія адбыліся 11 сакавіка.