BE RU EN

Кіраўнік Мінфіна ЗША прыгразіў Расіі «дзесяцібальным» санкцыямі

  • 13.03.2025, 19:41

Пры Байдэне яны былі на тры балы.

ЗША «без ваганняў» падвысяць узровень санкцыйнага ціску на Расею да максімальнага, заявіў міністр фінансаў Скот Бэсэнт у інтэрв'ю CNBC.

На думку кіраўніка Мінфіна, адміністрацыя экс-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна не ўводзіла самыя жорсткія санкцыі праз асцярогі з нагоды росту коштаў энэргарэсурсаў у краіне.

«Калі мы возьмем шкалу ад нуля да дзясяці, то санкцыі адміністрацыі Байдэна супраць Расеі - гэта тры. Пасля Байдэна іх паднялі да шасці. Я магу вам сказаць, што мы без ваганняў падымем іх да дзясяці», - адзначыў Бэсэнт.

Ён назваў санкцыі часткай плана амерыканскага лідара Дональда Трампа для паспяховых перамоў. Трамп ужыве «максімальны ціск» на Расею і Украіну, запэўніў міністр.

Апошнія навіны