BE RU EN

Трамп мяркуе, што заява Пуціна аб перамір'і шматабяцальная, але не поўная

  • 13.03.2025, 20:20

Прэзідэнт ЗША спадзяецца, што РФ «зробіць правільна».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што словы ягонага расейскага калегі Уладзіміра Пуціна наконт перамір'я не былі поўныя. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.

Пры гэтым заяву Пуціна Трамп назваў шматабяцальнай. Ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць з дыктатарам РФ прапанову аб спыненні агню.

Паводле ягоных словаў, ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф вядзе сур'ёзныя перамовы ў Расеі.

«Спадзяюся, Расея зробіць правільна», – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны