«Лукашэнка сваімі загаворамі робіць добрую міну пры кепскай гульні»
- 14.03.2025, 9:44
Дыктатара выклікалі ў Маскву для дурной ролі.
Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў заяву расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб 30-дзённым замірэнні:
:
- Пад ціскам Трампа Пуціну давялося фармальна пагадзіцца на замірэнне, а Лукашэнка сваімі заклінаннямі працягвае ствараць яму добрую міну пры дрэннай гульні.
Цяпер Масква будзе спрабаваць a) цягнуць час; б) таргавацца і адначасова в) рыхтавацца да прадаўжэння вайны. А ад Украіны запатрабуюць адмовы ад мабілізацыі і вайсковых мерапрыемстваў, а ад заходніх краін спынення паставак узбраенняў.
Фактычна гэта план «дэмілітарызацыі на 30 дзён» і праверка на трываласць - і ЗША, і Еўропы. Трамп можа гэтую праверку не прайсці, а вось у выпадку Еўропы надзея значна мацнейшая.