Financial Times: Пуцін не мае намеру адмаўляцца ад сваіх патрабаванняў у дачыненні да Украіны
- 14.03.2025, 9:51
Крэмль спрабуе згуляць з ЗША ў гульню ў паддаўкі.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не хоча, каб яго абвінавачвалі ў зрыве магчымай угоды прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, аднак не плануе адмаўляцца ад сваіх максімалісцкіх патрабаванняў у межах патэнцыйнай мірнай угоды.
Пра гэта піша Financial Times..
На прэс-канферэнцыі прэзідэнт краіны-агрэсаркі заявіў, што ўсялякае спыненне баявых дзеянняў павінна прывесці да канчатковага ўрэгулявання канфлікту, якое ліквідуе "першапрычыны" яго ўварвання.
У адваротным выпадку, паводле ягоных слоў, Кіеў толькі атрымае магчымасць для пераўзбраення і перагрупоўкі сіл.
У той жа час, Трамп зазначыў, што яго каманда вядзе "вельмі сур'ёзныя дыскусіі з Пуціным і іншымі".
Са слоў старшага навуковага супрацоўніка Інстытута міжнароднай эканомікі Петэрсана Эліны Рыбаковай гэта азначае, што Пуцін не хоча, каб яго абвінавачвалі ў зрыве магчымай угоды Трампа, але ў той жа час не адчувае ціску, які прымусіў бы яго адступіць ад уласных патрабаванняў.
"Яны спрабуюць згуляць з ЗША ў гульню ў паддаўкі - назіраюць, як Трамп адрэагуе, калі Расея створыць ілюзію гатоўнасці да дыялогу і прапануе ўмоўнае безумоўнае спыненне агню", - растлумачыла яна.
Пуцін таксама намякнуў на перамовы з Вашынгтонам аб бяспецы паставак газу ў Еўропу. Раней FT паведамляла, што блізкі сябар расейскага прэзідэнта Матыяс Варніг распрацоўвае план перазапуску газаправода "Паўночны струмень-2" з удзелам амерыканскіх інвестараў.
“Калі ЗША і Расея дасягнуць дамоўленасці ў энергетыцы, тады газавая труба для Еўропы будзе ў бяспецы. Гэта выгадна Еўропе, бо яна атрымае танны расейскі газ”, - дадаў Пуцін.
Нагадаем, днямі Трамп заявіў, што мае чым ціснуць на крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, але не ўдакладніў, чым менавіта.