Кветкавы бізнес да 8 Сакавіка: блогер расказаў, ці выгадна вырошчваць туліпаны самому
- 14.03.2025, 14:29

Вырошчванне кветак - справа далёка не простая.
Ці прыбыткова гандляваць кветкамі да 8 Сакавіка, «Виртуальнаму Бресту» расказаў берасцейскі блогер ВаськаПілот.
У гэтым годзе ВаськаПілот надумаў вырасціць у цяпліцы блізу 20 тысяч цюльпанаў, уклаўшы ў гэты праект амалть 12 тысяч даляраў. Самы буйны артыкул выдаткаў - гэта купля цыбулін, якая каштавала 6000 даляраў. Акрамя таго, спатрэбіліся цяпліца, абсталяванне для гідрапонікі, лядоўня і спецыяльныя скрыні для захоўвання і транспартавання кветак. Аднак блогер адзначае, што здолеў значна скараціць выдаткі, купляючы частку тэхнікі і інвентару ўжыванага праз розныя інтэрнэт-пляцоўкі. У некаторых выпадках атрымлівалася зэканоміць у 10 разоў, што дазволіла зменшыць агульны бюджэт і хутчэй акупіць укладанні.
Пры ўсім відавочным выдатку сіл і часу сезон, са слоў аўтара, быў вельмі ўдалым. Яго падтрымала шырокая аўдыторыя ў сацсетках, плюс дадатковую рэкламу прынёс ролік на YouTube, які набраў больш за 3 мільёны праглядаў. Амаль увесь ураджай атрымалася прадаць у раздробным гандлі, хоць кошты ў ВаськіПілота былі прыкметна ніжэйшыя за рынкавыя — 2,5 рубля за кветку пры сярэдніх расцэнках на 4–5 рублёў. Нягледзячы на гэта, прыбытак за сезон склаў прыкладна 15 тысяч рублёў.
Аднак сам блогер папярэджвае, што ягоны поспех не варта прымаць за гатовы рэцэпт. Па-першае, вырошчванне кветак - справа далёка не простая: трэба сачыць за пасадкай, пераносіць расаду ў цяпліцу, а потым яшчэ займацца зборам і пакаваннем кветак. Па-другое, непазбежныя страты - у гэтым выпадку яны дасягнулі амаль 8% ад агульнай колькасці цыбулін. Па-трэцяе, для захоўвання туліпанаў яму спатрэбілася ўласная лядоўня, дзе трэба падтрымліваць тэмпературу ў раёне 0…+5°C. Гэта таксама нямала каштуе плюс дадае клопатаў у арганізацыйным плане.
Вынік, са слоўблогера, такі: займацца сезонным гандлем кветкамі ў Берасці адназначна можна, і ён здольны прыносіць добры прыбытак, асабліва калі падысці да справы з розумам і як след скараціць выдаткі. Але калі пачынаць усё з нуля і ўкладваць грошы ў новыя цяпліцы, дарагое абсталяванне і рэкламу, без ужо напрацаванай аўдыторыі і досведу, то рэнтабельнасць такога бізнэсу застаецца пад вялікім пытаннем.