BE RU EN

Падоўжылі адхіленне беларусаў ад міжнародных баскетбольных спаборніцтваў

  • 14.03.2025, 14:54

Такую пастанову прыняла Міжнародная федэрацыя баскетбола.

Прадоўжана адхіленне беларусаў, як і расейцаў, ад міжнародных баскетбольных спаборніцтваў. Такую пастанову прыняла Міжнародная федэрацыя баскетбола. Яна тычыцца і зборных, і клубаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Абмежаванні прадоўжаныя да траўня 2025 года, калі пройдзе чарговае пасяджэнне цэнтральнай рады FIBA.

Беларускі баскетбол, як і расейскі, патрапіў пад санкцыі ў сакавіку 2022 года праз расейскую агрэсію супраць Украіны.

Апошнія навіны