BE RU EN

Прэзідэнтка Еўракамісіі пацвердзіла падаўжэнне санкцый супраць РФ

  • 14.03.2025, 15:59

Яны ўключаюць і замарожванне актываў.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен пацвердзіла працяг санкцый супраць Расеі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Паводле ейных слоў, ЕЗ ухваліў санкцыі ў дачыненні да амаль 2400 фізічных і юрыдычных асоб праз агрэсію Расеі супраць Украіны.

Фон дэр Ляен дадала, што Еўрапейскі Звяз увёў наступныя абмежаванні:

забароны на паездкі;

замарожванне актываў;

забарона на фінансаванне/рэсурсы.

«Наша смеласць у падтрымцы Украіны з'яўляецца непахіснай», - адзначыла яна.

Раней выданне CBS News пісала, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўзмацняе санкцыі супраць Расеі. ЗША накладваюць дадатковыя абмежаванні на расейскі нафтавы, газавы і банкаўскі сектары шляхам далейшага абмежавання доступу РФ да аплатных амерыканскіх сістэм.

Апошнія навіны