BE RU EN

У Вільні здзейснілі незапланаваную пасадку знішчальнікі NATO

  • 14.03.2025, 18:40

Не змаглі вярнуцца на базу праз надвор'е.

Пасля вясновага цёплага і сухога надвор'я ў Літву прыйшлі дажджы. У Шаўляі надвор'е настолькі сапсавалася, што на базу не змаглі вярнуцца натаўскія знішчальнікі, паведамляе Delfi са спасылкай на Lithuanian Planespotters.

«Такое бывае рэдка, пасля выканання місіі знішчальнікі Typhoon мусілі здзейсніць пасадку ў Вільні. Знішчальнікі ў міжнародных аэрапортах - нярэдкая з'ява, аднак у Вільні бачыць іх перш не даводзілася», - сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны