BE RU EN

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваю задачу

  • 14.03.2025, 20:14

Сітуацыя ля Пакроўска стабільная.

Курская аперацыя дасягнула сваёй галоўнай мэты - адцягнуць значную частку расейскіх войскаў з Пакроўскага, Харкаўскага і Сумскага кірункаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина, адсылаючы да заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас сустрэчы з журналістамі.

Паводле яго слоў, украінскія жаўнеры праявілі выдатную стойкасць, вытрымаўшы магутны удар ворага, што дазволіла паслабіць ціск на крытычна важных участках фронту.

- Нашы хлопцы абсалютна гераічныя, яны ўзялі на сябе трывалы ўдар. Першым ціск сышоў у Харкаўскім кірунку - расейцы адцягнулі на Куршчыну максімальную колькасць войскаў. Затым яны пачалі забіраць сілы з Усходу, але не пакідалі галоўнай мэты – Пакроўска, – адзначыў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што дзякуючы Курскай аперацыі сітуацыя у Пакроўскім і Харкаўскім кірунках стабілізавалася, а суперніку будзе "вельмі няпроста" знайсці магчымасць зноў пагражаць Пакроўску.

«Я магу толькі падзякаваць нашым ваярам за Курскую аперацыю. Я думаю, што яна сваю задачу выканала», - падсумаваў Уладзімір Зяленскі.

Апошнія навіны