Былы палітвязень памёр праз некалькі месяцаў па вызваленні
- 14.03.2025, 21:34
Яму было 48 гадоў.
Былы палітвязень Валянцін Іваноўскі памёр праз некалькі месяцаў па вызваленні ва ўзросце 48 гадоў. Пра яго смерць стала вядома толькі цяпер. Прычына смерці невядомая, паведамляе Dissidentby.
Валянцін Іваноўскі жыў у Лідзе. У ліпені 2022-га года яго затрымалі па артыкуле аб «абразе» Лукашэнкі. Мужчыну асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі і вызваліўся ў траўні 2024 года.