Былы палітвязень з Ліды памёр праз некалькі месяцаў пасля вызвалення
- 15.03.2025, 10:10
Валянціну Іваноўскаму было 48 гадоў.
Праваабаронцам стала вядома пра смерць былога палітычнага зняволенага – жыхара Ліды Валянціна Іваноўскага. Як паведамляе Dissidentby, мужчына памёр праз тры месяцы пасля вызвалення.
Валянцін Іваноўскі – жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Паводле вынікаў судовага працэсу яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне мужчына адбываў у калоніі ў Наваполацку (ВК-1).
У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, але праз тры месяцы яго не стала – мужчына памёр у жніўні таго ж года. Пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Прычына смерці невядомая. Валянціну Іваноўскаму было 48 гадоў.