NYT: Трамп хоча абмежаваць уезд у ЗША для грамадзянаў Беларусі
- 15.03.2025, 11:42
Наша краіна – у «аранжавай» катэгорыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоная адміністрацыя разглядаюць магчымасць увядзення новых абмежаванняў на ўезд у краіну для грамадзянаў 43 дзяржаваў. Чакаецца, што ў гэты спіс, сярод іншых, увойдуць Расея, Беларусь і краіны Блізкага Усходу.
Пра гэта выданню The New York Times расказалі амерыканскія чыноўнікі, знаёмыя з ходам абмеркаванняў.
Паводле словаў крыніцаў, спіс краінаў, грамадзяне якіх рызыкуюць патрапіць пад абмежаванні, быў распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША супольна з прадстаўнікамі службаў бяспекі. Згодна з дакументам, прадугледжаныя тры катэгорыі краінаў: чырвоны, аранжавы і жоўты. Гэтыя маркеры паказваюць на ступень абмежаванняў на ўезд у ЗША.
У выданні патлумачылі, што жыхары краінаў з «чырвонай» катэгорыі перастануць атрымліваць дазволы на ўезд у ЗША. Грамадзяне аранжавых краінаў атрымаюць новыя абмежаванні, а жоўтым краінам цягам 60 дзён трэба будзе развязаць праблемы, якія выявіць адміністрацыя Трампа. Калі ўмовы не будуць выкананыя, гэтыя краіны пяройдуць у «аранжавую» катэгорыю.
Папярэдні спіс краінаў, чые грамадзяне могуць патрапіць пад новыя абмежаванні на ўезд у ЗША:
«чырвоныя» – Афганістан, Бутан, Куба, Іран, Лівія, Паўночная Карэя, Самалі, Судан, Сірыя, Венесуэла, Емен;
«аранжавыя» – Беларусь, Эрытрэя, Гаіці, Лаос, М'янма, Пакістан, Расея, Сьера-Леонэ, Паўднёвы Судан, Туркменістан;
«жоўтыя» – Ангола, Антыгуа і Барбуда, Бенін, Буркіна-Фасо, Камбоджа, Камерун, Каба-Вэрдэ, Чад, Рэспубліка Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Дамініка, Экватарыяльная Гвінея, Гамбія, Ліберыя, Малаві, Малі, Маўрытан-С, і, Вануату, Зімбабвэ.
Акрамя гэтага, у новы спіс можа патрапіць Афганістан, які ў 2021 годзе перайшоў пад кантроль «Талібана» пасля таго, як ЗША вывелі свае войскі з краіны.