BE RU EN

Буйная рыба пачала лавіцца ў Заходняй Дзвіне проста ў цэнтры Віцебска

  • 15.03.2025, 12:17

Беларуса здзівіў нядрэнны вынік для гарадской рыбалкі.

Беларускія рыбакі пачалі лавіць буйную рыбу проста ў цэнтры Віцебска, піша партал fishingby.com.

Так, у Заходняй Дзвіне проста ў цэнтры абласнога горада сталі лавіцца «прыгажуны-галаўні». Дзвюх буйных рыбаў злавіў рыбак-аматар Андрэй Васільеў. Мужчына прыйшоў парыбачыць на плотку, нават не спадзеючыся злавіць сур'ёзную рыбу ў гарадской рысе, да таго ж на простую вуду.

Аднак, на здзіўленне рыбалова, замест дробных плотак або ўсюдыіснага акуня яму трапілася пара буйных галаўнёў, якія заважылі на 1650 і 1890 грамаў.

Рыбак расказаў, што ў цэнтры Віцебска ў яго тры разы бралася рыба з інтэрвалам блізу дзвюх хвілінаў. Але адзін з злоўленых галаўнёў сарваўся і сышоў разам з павадком 0,10 міліметраў.

– Спадзяваўся плотку памацаць, а пачалі дзяўбці галаўні. Нядрэнны вынік для гарадской рыбалкі, – упэўнены віцябчук.

Апошнія навіны